Новости от 21.02.2023
У Дзень роднай мовы традыцыйна ў Цэнтры была праведзена акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску» з мэтай выхавання ў работнікаў і слухачоў любові і павагі да беларускай мовы, гісторыі, культуры і спадчыны свайго народа.
На працягу дня можна было наведаць у бібліятэцы літаратурную гасцёўню “Родная мова, цудоўная мова!” Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў класікаў і сучаснікаў беларускай літаратуры (Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, Н.Мацяш, Е.Лось, Я.Янішчыц і інш.) Таксама, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты.


